У Пінску больш за 20 год шукаюць грошы на гарадскі парк (фота)
Больш за дваццаць гадоў таму, у адным з мікрараёнаў сталіцы Палесся, гарадскія ўлады задумалі разбіць гарадскі парк. Аб гэтым сведчыць вялікі валун з шыльдай, на якой напісана дакладная дата - 26 верасня 1987 года.
Управа архітэктуры пінскага гарвыканкама падцвердзіла, што задума была нават унесена ў генеральны план гораду. Аднак за гэты час улады так і не здолелі знайсці фінансаванне.
А пакуль на месцы запланаваных экзатычных дрэваў, прыгожых алеяў з утульнымі лавамі і ліхтарамі вырас сасновы лес.