У Пінску на пажары ўратавалі мужчыну сталага веку (фота)

Пінскія пажарныя выратавалі мужчыну, які ледзь не згарэў у сваёй кватэры. Інфармацыя пра ўзгаранне паступіла 1 ліпеня ў абед і праз пяці хвілінаў пасля выкліку супрацоўнікі МНС былі на месцы здарэння. Гаспадар кватэры на трэцім паверсе, у якой пачаўся пажар, ляжаў у ложку ў адным з пакояў. Выратавальнікі прабраліся ў кватэру праз акно і эвакуявалі 59-гадовага мужчыну.

Пасля агляду медыкаў гаспадара кватэры даставілі ў лякарню з атручэннем прадуктамі гарэння.

У выніку пажару агнём пашкодзіла пральную машыну, закурыла сцены і столь у кватэры. Прычыну ўзгарання высвятляюць эксперты, паведамляе прэс-служба МНС.