У Пінску не могуць спыніць крадзяжы дэкаратыўных раслінаў (фота)
Дэкаратыўныя туі, ядлоўцы, ружы, якімі азеляняюць пінскія вуліцы, з’яўляюцца аб’ектамі нападу невядомых зламыснікаў. Пасля іх набегаў прыгожыя расліны знікаюць у невядомым кірунку. Апошні такі выпадак адбыўся на адной з новых вуліц гораду — там было скрадзена некалькі дзесяткаў вечназялёных туяў. Прычым дрэўцы выкопвалі нягледзячы на папярэджанне аб відэаназіранні. Цераз актыўнасць раслінных вандалаў у сталіцы Палесся перасталі высаджваць ружы: маўляў усё роўна не ўпільнуюць.
Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць знайсці зламыснікаў і просяць пінчукоў быць пільнымі і аператыўна паведамляць аб замахах на раслінны свет.
Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць знайсці зламыснікаў і просяць пінчукоў быць пільнымі і аператыўна паведамляць аб замахах на раслінны свет.