У Пінску пачаўся суд над вычварэнцам, які дзейнічаў пад выглядам урача
Суд над 40-гадовым вычварэнцам пачаўся ў Пінску. Ён дзейнічаў пад выглядам урача. У адсутнасць дарослых вычварэнец заходзіў у кватэры і праводзіў “медагляд” з дзецьмі. Бацькі спачатку не давалі веры сваім дзецям пра такія выпадкі. Аднак,
некаторыя ўсё ж аднеслі заявы ў міліцыю. У хуткім часе адна з ахвяраў
пазнала вычварэнца ў прадуктовай краме і міліцыянты яго затрымалі.
Як высветлілася, гэта быў даволі вядомы ў горадзе чалавек, які працаваў ва ўстанове культуры. Раней ён ужо быў асуджаны за падобныя дзеянні. Праведзеная экспертыза не знайшла ніякіх псіхічных адхіленняў у злачынцы і яго чакае да 5 гадоў турмы.