У Пінску падаткавікі “палююць” на нелегальных гандляроў трыкатажам
Кліенты пінскага “трыкатажнага магната”, якога пасадзілі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, вымушаныя плаціць вялізныя штрафы. Справа ў тым, што многія пінчукі занятыя продажам трыкатажных вырабаў у Расіі. Трыкатаж бяруць на рэалізацыю ў аптавікоў і потым, з адтэрміноўкай, вяртаюць грошы гаспадару тавару. Для многіх гэта стала сямейным бізнэсам. Аднак, такія бізнэсоўцы не плацяць ніякіх падаткаў.
Падчас ператрусу ў “аптавіка” быў знойдзены сшытак, у якім асуджаны прадпрымальнік рабіў запісы пра выдадзены на рэалізацыю тавар, ягоны кошт і звесткі рэалізатара. Менавіта па гэтых звестках зараз і працуюць падаткавікі. Агулам у сшытку было запісана больш за сотню прозвішчаў рэалізатараў тавару.
Нагадаем, баранавіцкі суд прысудзіў 4 гады пазбаўлення волі дырэктару пінскага ААТ “Турсвет”, а былы начальнік пінскага аддзела дэпартаменту фінансавых раследванняў КДК атрымаў 5 год пазбаўлення волі. У абодвух канфіскавалі маёмасць.
Ініцыявалі “пінскую справу” супрацоўнікі КДБ, менавіта яны выявілі, што прадпрымальнік ажыццяўляў незаконную дзейнасць. Пры ператрусе ягонага прыватнага дому было знойдзена неўлічаных трыкатажных вырабаў на суму каля 2 мільярдаў рублёў. Далейшае расследаванне паказала, што ранейшыя спробы кантралюючых органаў праверыць дзейнасць прадпрымальніка перапыняў начальнік пінскай фінансавай міліцыі КДК.