У Пінску падлетак затрымаў 30-ці гадовага рабаўніка, узброенага нажніцамі

16-ці гадовы навучэнец ІІ курса пінскага аграрнага каледжа, Аляксей Кісель, затрымаў 30 гадовага рабаўніка.
Гэта здарылася на гарадскім рынку, злачынца спрабаваў скрасці сумку з прыпаркаванага аўтамабіля. Аляксей, які праходзіў побач, зрабіў спробу спыніць злачынцу. Ратуючыся, злодзей выхапіў нажніцы.

Аднак своечасова на дапамогу падбеглі мінакі, якія затрымалі рабаўніка і перадалі міліцыянтам. Як потым высветлілася, з пачатку года, гэты злачынца скраў рэчы больш чым з дзесятка аўтамабіляў, прыпаркаваных у раёне рынка.

Пінскі РАУС адзначыў учынак навучэнца грашовай узнагародай.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск