У Пінску патрацілі больш за два мільярды рублёў на лячэнне выпівох

Па звестках лекараў, на вывад гэтых пацыентаў з алкагольнай комы быў выдаткаваны амаль адзін мільярд рублёў. Акрамя таго, больш за палову мільярда рублёў было выдаткавана на нецвярозых пінчукоў, якія атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы і каля трохсот мільёнаў на амбулаторнае лекаванне выпівох у траўмапункце.