У Пінску радыкальна вырашылі праблему з грамадскімі прыбіральнямі (фота)
Пінскі гарвыканкам абавязаў больш за 30 арганізацыяў розных формаў уласнасці забяспечыць вольны доступ у свае сарціры. У гэты спіс трапілі бары, рэстарацыі, дамы культуры, адміністрацыйныя будынкі, інтэрнаты. У горадзе з насельніцтвам у 130 тысяч чалавек было толькі тры грамадскія прыбіральні. Дый тое, адна згарэла. Не выконваўся і дзяржаўны сацыяльны стандарт ў 1 прыбіральню на 1000 жыхароў.
Цяпер каб пінчукі і госці гораду не траплялі ў няёмкія сітуацыі, па ўсім Пінску на слупах павесілі яркія шыльды з адрасам бліжэйшай прыбіральні.
Цяпер каб пінчукі і госці гораду не траплялі ў няёмкія сітуацыі, па ўсім Пінску на слупах павесілі яркія шыльды з адрасам бліжэйшай прыбіральні.