У Пінску шукаюць вандалаў, якія апаганілі вайсковы мемарыял (фота)

Некалькі дзён таму невядомыя вандалы апаганілі вайсковы мемарыял у гарадскім парку культуры і адпачынку. У гэтым месцы пахаваны маракі Дняпроўскай флатыліі, якія загінулі, вызваляючы Пінск ад фашыстаў. Каля помніка круглы год стаяць вянкі памяці. Менавіта іх і спалілі злачынцы. Прычым, па слядах відаць, што вянкі падпальвалі ад "вечнага агню" мемарыялу. Пінскія міліцыянты абяцаюць, што абавязкова знойдуць вандалаў.









Фота: Еўрарадыё