У Пінску скралі 33 бардзюрныя камяні з дарогі, па якой будзе ехаць Лукашэнка

Беспрацоўны пінчук скраў 33 бардзюрныя камяні з дарогі, якая рамантуецца да прыезду ў горад Аляксандра Лукашэнкі.  Сваю "аперацыю" ён здзейсніў нахабна, сярод белага дня. Сума скрадзеных будматэрыялаў склала каля мільёна рублёў. Міліцыянты хутка знайшлі злодзея, скрадзенае ўжо вернута будаўнікам.