У Пінску святкуюць 95-годдзе Казіміра Свёнтка і 70-годдзе яго служэння
У гонар 70-годдзя святарскага служэння кардынала Казіміра Свёнтка ў Пінск прыехалі ўсе каталіцкія біскупы Беларусі.
Аб 11-й у касцёле Дзевы Марыі пачалася святочная літургія з удзелам гасцей, якую адслужыць сам кардынал. Сёлета святы айцец адзначыць сваё 95-годдзе.
Кардынал Казімір Свёнтак скончыў у 1939 годзе пінскую вышэйшую духоўную семінарыю і прыняў духоўны сан. Падчас савецкай улады быў асуджаны да смяротнага пакарання. Прыгавор быў заменены на 10 год лагераў.
Пасля зняволення Казімір Свёнтак вярнуўся ў Пінск. У 1994 годзе стаў кардыналам.