У Пінску вулічныя шыльды інфармуюць аб адказнасці за недазволены гандаль
Шыльды з паведамленнем аб адказнасці за недазволены гандаль з'явіліся на вуліцах Пінску. Паводле рашэння гарадскіх уладаў, у горадзе была ўтворана рабочая група па ліквідацыі гандлю ў непрызначаных для гэтага месцах. Цяпер супрацоўнікі падатковай інспекцыі, разам з міліцыянтамі, праводзяць рэйды і ганяюць бабулек, якія спрабуюць прадаць памідоры і лісічкі.