У Пінску вызначыліся з эскізам футбольнай акадэміі, якую фундуе прыватнік
Гарадскія улады азнаёміліся з эскізам футбольнай акадэміі, якую плануюць адкрыць у Пінску. Згодна с задумай, на ўскрайку горада размесціцца футбольны манеж, тры палі для трэніровак, адміністратыўны будынак, трэнажорная зала, гатэль, пітомнік для вырошчвання травы . Будаўніцтва акадэміі абыйдзецца забудоўшчыку прыкладна ў 6 - 8 мільёнаў долараў ЗША. Спартовы комплекс будзе пабудаваны цалкам за прыватныя грошы. Фундаваць праект узяўся Аляксандр Зарыбка, ўладальнік гандлёвай сеткі АЛМІ, які нарадзіўся ў Пінску і ў дзяцінстве займаўся футболам у мясцовай ДЮСШ.