У Пінску з прыватнага будынку зніклі 10 гасцей з Малдовы

У Пінску зніклі 10 грамадзян Малдовы, якія прыехалі ў беларускі горад у госці. Як паведамляюць супрацоўнікі аддзела па грамадзянстве і міграцыі Пінскага ГАУС, яны былі зарэгістраваныя па адным адрасе, у прыватным будынку. Цяпер жа нікога з іх там няма. 
Міліцыянты лічаць, што малдаване фіктыўна зарэгістраваліся ў Пінску, а потым раз’ехаліся па беларускіх кірмашах і займаюцца незаконным прадпрымальніцтвам.