У Пінску з-за пажару ў школе дзецям будуць даваць сухі паёк (фота)
Здарэнне адбылося ўначы. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі халадзільніка.
Позна ўвечары 27 траўня адбыўся пажар у памяшканні сталовай 9-й школы ў Пінску. Спрацавала пажарная сігналізацыя, пасля чаго вартаўнік выклікаў ратавальнікаў. Ужо праз 12 хвілінаў пажар быў ліквідаваны, пацярпелых не было.
Прэс-служба МНС адзначае, што ўзгаранне пачалося ў адгароджаным драўлянай перагародкай буфеце. Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі бытавога халадзільніка.
Адзначаецца, што ў апошнія дні навучальнага года навучэнцы 9-й школы будуць атрымліваць сухі паёк.




Фота: МНС