У Пінску затрымалі юнака, які выйшаў на прагулку з самаробным пісталетам
17-гадовага навучэнца ліцэя, які выйшаў на прагулку з пісталетам, затрымалі ў Пінску на вуліцы Цэнтральнай.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, здарэнне адбылося яшчэ 14 лістапада, але крымінальную справу распачалі 7 снежня.
Вынікі экспертызы паказалі, што самаробны пісталет з'яўляецца агнястрэльнай зброяй, прыдатнай да стральбы. Хлопца не затрымлівалі. Дарэчы, раней ён быў асуджаны за хуліганства.