У Пінску затрымалі жанчыну з залатымі вырабамі на суму 66 млн рублёў

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі непрацуючую пінчанку, якая спрабавала прадаць залаты ланцужок без прабірнага кляйма.  Калі следчыя правялі ператрус, у кватэры затрыманай іх чакаў прыемны сюрпрыз.  Міліцыянты знайшлі 172 незаконныя залатыя вырабы на суму 66 мільёнаў рублёў, і некалькі тысяч долараў. Зараз вядзецца высвятленне каналаў пастаўкі золата ў горад.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск