У Пінску збеларусізавалі мемарыяльныя шыльды на вуліцах (фота)

Пінскія ўлады вырашылі замяніць старыя памятныя дошкі на новыя, вырабленыя паводле аднаго дызайну. На гэта была накіравана частка грошай, якую пінчукі зарабілі на леташнім суботніку.
Мемарыяльныя дошкі ў Пінску прысвечаны камуністычным дзеячам і маракам, якія загінулі падчас вызвалення горада ад фашыстаў. Цікава, што калі раней надпісы на дошках былі выключна па-руску, то цяперашнія надпісы зроблены па-беларуску.