У Пінску зладзілі выставу, прысвечаную ленінскаму камсамолу

У Пінскім музеі Беларускага Палесся адкрылася выстава, прысвечаная ленінскаму камсамолу. Выставу прымеркавалі да 90 угодкаў заснавання камсамольскай арганізацыі на Беларусі. Плакаты, сцягі, значкі, членскія білеты савецкай эпохі ўвайшлі ў новую экспазіцыю. Дарэчы, кіраўніцтву мясцовай арганізацыі БРСМ спадабалася ідэя супрацоўнікаў музею, і яны вырашылі прымаць у свае шэрагі новых сябраў менавіта на выставе. Ужо першыя 13 школьнікаў  атрымалі сяброўскія пасведчанні БРСМ ў савецкім, камсамольскім антуражы.