У Пінску зніклі танныя малочныя прадукты. Пінчукі спадзяюцца на Ліпковіча

На гэта звярнула ўвагу нават мясцовая прэса. У газеце “Пінскі веснік” з’явіліся калектыўныя лісты чытачоў з пытаннем: дзе танны кефір і малако? Як высветлілася, прадпрыемствы Брэстчыны ўвогуле не выпускаць кефір нізкай тлустасці. Мала таго, у Пінску ўжо больш за год не вырабляецца цэльнамалочная прадукцыя. Мясцовы малаказавод выпускае выключна сыры цвёрдых гатункаў.

А іншыя малочныя вырабы пастаўляюцца з розных гарадоў вобласці. Прычым, напрыклад, малако 1,5% тлустасці ў таннай упакоўцы завозіцца некалькі разоў на тыдзень. Затое заўсёды ёсць малако ў тары “ТэтраПак”. Праўда, каштуе яно значна даражэй.
 
Пінчукі жартуюць, што прыйдзецца, напэўна, звярнуцца па дапамогу да блогера Ліпковіча, які два гады таму выйграў “бітву за кефір” у Мінску.