У Полацку загадчыца дзіцячага садка зрабіла з падначаленых парабкаў

На два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай асуджаная загадчыца аднаго з полацкіх дзіцячых садкоў за тое, што зрабіла парабкаў са сваіх падначаленых. Па словах пракурора гарадской пракуратуры Ўладзіміра Банькоўскага, загадчыца на сваім лецішчы прымушала працаваць жанчыну-дворніка, а ў якасці прыбіральшчыцы ў яе 4-пакаёвай кватэры і кватэры дарослага сына працавалі дзве выхавацелькі.

На лецішчы працы было многа, і дворнік была вымушана прыцягваць на дапамогу нават свайго сужыцеля. Час ад часу педагог разлічвалася з “парабкамі” за працу мізэрнымі сумамі грошай ці старымі рэчамі. Да таго ж, у дзейнасці загадчыцы садка было знойдзена шмат іншых парушэнняў.