У Польшчу з 1 снежня можна ўвезці толькі 40 цыгарэтаў

З 1 снежня 2008 года ўводзяцца новыя правілы ўвозу на тэрыторыю Польшчы тытунёвых і алкагольных вырабаў. Цяпер грамадзяне, якія прыязджаюць у Польшчу з краін — не чальцоў Еўрасаюза маюць права прывезці за адзін раз 40 цыгарэтаў. Да сённяшняга дня ліміт складаў 200 штук.

Жыхары непамежнай зоны за адзін раз змогуць прывезці ў Польшчу 1 л алкаголю моцнасцю больш за 22%, 2 л алкагольных напояў моцнасцю менш за 22%, 4 л віна або 16 л піва. У сваю чаргу жыхары памежнай зоны змогуць завезці 0,5 л алкаголю моцнасцю больш за 22%, а таксама 0,5 л алкагольнага напою моцнасцю менш за 22%.

БЕЛТА