У Польшчы лідэры краін — удзельніц Другой Сусветнай згадваюць вайну
У Гданьску прайшлі цырымоніі, прысвечаныя 70-годдзю ад пачатку ІІ Сусветнай вайны. У іх узялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 20 краінаў свету, у тым ліку беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і расійскі прэм’ер Уладзімір Пуцін, паведамляе BBC. 1 верасня 1939 года ў 4 гадзіны 45 хвілін нямецкі навучальны браняносны карабель "Шлезвіг-Гальштэйн" адкрыў агонь па польскім вайскова-транзітным складзе на паўвостраве Вэстэрплатэ. У гэты ж момант вермахт увайшоў на тэрыторыю Польшчы адразу з трох кірункаў.
3 верасня Вялікабрытанія, Францыя, Аўстралія і Новая Зеландыя абвясцілі вайну Нямеччыне ў адказ на агрэсію супраць Польшчы. Менавіта ўварванне ў Польшчу паклала пачатак вайне ў Еўропе.
Падзеям 70-гадовай даўніны прысвечаныя ўрачыстасці ў Гданьску. Цырымоніі адкрыліся каля манумента героям Вэстэрплатэ роўна ў 04:45. Разам з ветэранамі Другой Сусветнай вайны прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і прэм'ер Дональд Туск ушанавалі памяць загінулых.