У працоўны дзень цягнікі мінскага метро ходзяць у рэжыме выхаднога

Як паведамляе партал tut.by, цягнікі метро курсіравалі з інтэрвалам у 5-6 хвілін. Людзі штурмавалі вагоны. Аднак ніякіх надзвычайных здарэнняў зафіксавана не было.
 

3 студзеня — працоўны дзень у многіх мінчукоў, але нямала буйных прамысловых прадпрыемстваў сёння не працуюць. У сувязі з гэтым "Мінсктранс" паменшыў колькасць наземнага транспарту, а многія з маршрутаў працуюць у рэжыме выхаднога дня. Як аказалася, у такім жа рэжыме працуе і Мінскі метрапалітэн.
 


"Плынь пасажыраў у метро сёння немалая. На кожную лінію накіравана па чатыры рэзервовых цягніка, што дазволіла паменшыць сярэдні інтэрвал руху да 4,5 хвіліны. У нядзелю інтэрвал складае 6 хвілін", — распавялі БЕЛТА спецыялісты КУП "Мінскі метрапалітэн".

Мінскае метро будзе працаваць па працоўным графіку з 16 гадзінаў
 

Фота — tut.by