У Празе прайшла канферэнцыя Вацлава Гаўла да 20-годдзя аксамітнай рэвалюцыі

15 кастрычніка на сцэне тэатра Na Zabradli у Празе Вацлаў Гавел прыгадаў падзеі аксамітавай рэвалюцыі ў Чэхіі і пакрытыкаваў дзеянні цяперашняга чэшскага прэзідэнта Вацлава Клаўса. Менавіта на сцэне гэтага тэатра Вацлаў Гавел сцэне пачынаў сваю акторскую кар'еру 40 год таму. Іроніяй лёсу, чэшскі актор і драматург, які на працягу доўгага часу казаў пра сваю незацікаўленасць у палітыцы, распачаў і кар'еру палітычную, стаўшы першым прэзідэнтам Чэхіі пасля краху камуністычнай сістэмы. Па словах Гаўла, грамадзянскі рух вымагаў шырока вядомага кандыдата.

Нягледзячы на некаторыя праблемы, цяперашняя Чэхія — дэмакратычная краіна з рынкавай эканомікай і вяршэнствам права. "Я б не сказаў, што мы занядбалі ідэялы, за якія выступалі 20 гадоў таму", — сказаў Гавел. Тым не менш, пазбаўленне ад камуністычнай спадчыны ў розумах людзей "забірае дзесяцігоддзі".

Разам з Гаўлам удзел у прэс-канферэнцыі прымалі яго прадстаўнік Міхаэл Жантоўскі, а таксама Іржы Кршыжан і Аляксандар Вондра, якія дапамаглі Гаўлу зладзіць заклік "Некалькі сказаў" 1989 года да чэшскай грамадскасці, і былі сярод заснавальнікаў Грамадзянскага Форуму.

Нагадаем, аксамітавая рэвалюцыя ў Чэхіі, якая прывяла да краху камуністычнага ўраду ў краіне, пачалася з разгону мірнай студэнцкай дэманстрацыі 17-га лістапада 1989 года.