У пражскім метро жанчына звалілася пад цягнік і выжыла (відэа)
На відэа відаць, як маладая жанчына падыйшла да краю платформы. Верагодна, яна кепска сябе адчувала.
Спачатку жанчына хісталася, а пасля звалілася ўніз і апынулася паміж рэйкамі. Праз лічаныя секунды прыехаў цягнік.
Як паведамляе брытанскае выданне The Telegraph, супрацоўнік метро паведаміў машыністу пра здарэнне і яны разам пачалі вызваляць пацярпелую. Спачатку дасталі яе заплечнік, а пасля і жанчыну. На шчасце, траўмаў яна не атрымала. Ад медычнай дапамогі, як і алкагольнага асведчання, адмовілася. Невядомая заявіла, што проста была моцна стомленая.