У Пружанах пад жалезным сцягам прайшоў парад сельгастэхнікі (фота)
Парад беларускай сельгастэхнікі па відовішчнасці і асвятленні не саступае карнавалам
Два разы на год выстава беларускай сельгастэхнікі праводзіцца ў Брэсцкай вобласці. Падчас яе па вуліцах мястэчка праходзіць сапраўдны парад трактароў, касілак, скірдавальнікаў, сеялак, веялак, плугоў і іншай сельгастэхнікі.
Сёлета выстаўленая прадукцыя Брэсцкага электрамеханічнага завода, Ляхавіцкага, Лунінецкага, Драгічынскага рэмонтна-механічных заводаў, мінскага “Амкадора”. Выстаўка скіраваная на тое, каб сяляне ахвотней куплялі тэхніку.
Адзін з арганізатараў выставы сказаў Еўрарадыё: Канечне ж, выстава ў капеечку ўлятае. Але гаспадаркі могуць адсюль адразу забраць тэхніку па лізінгу. Ну, і наглядней.
На выставу з ваколічных школаў групамі звозяць дзяцей.
Здымкі Паўла Грыня.
Парад сельгастэхнікі па відовішчнасці і асвятленні не саступае карнавалам
Выставе прыглядаліся рэдкія мінакі...
і пружанскі Ленін, больш падобны на Коласа.
А плугі патрыёты пафарбавалі ў чырвона-зялёныя колеры.