У п'янага мужчыны скралі тэлевізар у той момант, калі ён яго глядзеў

На вачах у нецвярозага гаспадара кватэры трое невядомых забралі тэлевізар "Самсунг", па якім ён глядзеў тэлеперадачу. Пазней мужчына не змог міліцыянерам дакладна сказаць не тое што час, а нават і дзень, калі гэта здарылася.

Як інфармуе БелаПАН, аператыўнікі высвятляюць асобы падазраваных. Дарэчы, гаспадар тэлевізара нядаўна атрымаў у спадчыну ад памерлай маці больш за 20 тысяч долараў. За месяц мужчына прапіў палову з гэтай сумы.

Фота — Fotolia