У Радаме ў сувязі з катастрофай на авіяшоў абвешчаная жалоба

У сувязі з гібеллю беларускіх пілотаў на авіяшоў 30 жніўня ў польскім горадзе Радаме абвешчаная жалоба. Як паведамляе "Інтэрфакс", у Радаме прынята рашэнне не праводзіць у бліжэйшыя тры дні ніякіх забаўляльных мерапрыемстваў, прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі Польшчы, у касцёлах ідзе імша.

Нагадаем, беларускія пілоты Су-27УБ Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі падчас дэсманстрацыйнага палёту на авіясалоне ў Радаме. Лётчыкі цаной уласнага жыцця адвялі самалёт ад трыбун і ад хат бліжэйшай вёскі.

Як паведамляе БелаПАН, целы загінулых лётчыкаў могуць быць дастаўленыя ў Беларусь 31 жніўня або 1 верасня.