У Расіі адмовіліся купляць беларускае мяса з-за вялікага кошту

Першы гандаль мясам на экспарт на "Беларускай універсальная таварнай біржы" 20 жніўня завяршыўся безвынікова. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве. Па словах прадстаўнікоў біржы, продажаў не было, паколькі патэнцыйных пакупнікоў не задаволіў кошт.

24 жніўня на біржы плануецца правядзенне першага гандлю па продажы сыроў на экспарт.

“Інтэрфакс”