У Расіі хочуць увесці продаж спіртнога толькі па банкаўскіх картках
Такі спосаб барацьбы з алкагольнай залежнасцю прапанавалі ў Дзярждуме.
Адпаведны законапраект падрыхтаваў дэпутат ад партыі "Справядлівая Расія" Алег Міхееў. Па словах дэпутата, якія перадае РБК, такая мера дазволіць лепш кантраляваць рынак і абмежаваць продаж напояў непаўналетнім.
Акрамя таго, пры разліку карткамі страціць сэнс крадзеж грошай на выпіўку, а таксама вымагальніцтва пенсій у старых іх сваякамі-алкаголікамі.
Аднак такая мера можа выклікаць цяжкасці. Як кажуць у Федэральнай антыманапольнай службе, большасць насельніцтва Расіі пакуль не гатовая да поўнага пераходу на банкаўскія карткі.
Фота — zastavki.com