У Расіі крытыкуюць беларускую сістэму кантролю якасці малака і мяса
Сістэма кантролю якасці прадукцыі жывёльнага паходжання ў Беларусі не можа гарантаваць бяспеку прадуктаў, што пастаўляюцца ў Расію. Такая выснова ўтрымліваецца ў паведамленні сельгаснагляду Расіі, які быў распаўсюджаны па выніках кастрычніцкага візіту ў Беларусь экспертаў гэтага ведамства. Як паведамляе РИА "Новости", эксперты азнаёміліся з сістэмай лабараторнага маніторынгу прадукцыі, што пастаўляецца ў Расію
Як зазначаецца ў прэс-рэлізе, камісія Рассельгаснагляду прыйшла да наступнага заключэння: "Выяўленыя сістэмныя недахопы ў арганізацыі дзяржаўнага кантролю рэшткавых колькасцей шкодных рэчываў у арганізме жывых жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання ў Беларусі сведчаць пра недастатковую эфектыўнасць і дакладнасць праводзімых даследаванняў". На думку экспертаў Рассельгаснагляду, адпаведныя службы Беларусі "не змогуць аператыўна і адэкватна адрэагаваць у выпадку выяўлення прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням бяспекі".
Як паведамлялася раней, Рассельгаснагляд аб'явіў пра забарону з 1 лістапада ўвозу ў Расію малочнай прадукцыі і мяса птушкі 20 беларускіх прадпрыемстваў. Пазней па дамоўленасці бакоў гэты тэрмін быў перанесены на 1 снежня, нагадвае БелаПАН.