У Расіі шукаюць зламыснікаў, якія смажылі сасіскі на Вечным агні
У Расіі шукаюць зламыснікаў, якія смажылі сасіскі на Вечным агні. Здарэнне адбылося ў Кемерава. Відэаролік з'явіўся ў інтэрнэце. Ён суправаджаецца гімнам Расіі і ўрыўкам з песні са словамі "сасіскі, дзе мае сасіскі?".
Мяркуецца, што на такі ўчынак маглі пайсці падлеткі, якія не разумеюць значэння подзвіга франтавікоў, якія загінулі падчас вайны. Твараў людзей на відэа не відаць. Следчы камітэт праводзіць праверку, інфармуе РБК.