У Расіі затрымалі жыхара Салігорска, які расклейваў апазіцыйныя ўлёткі
У расійскім горадзе Самара 9 траўня затрымалі 20-гадовага жыхара Салігорска, які расклейваў улёткі «Марша нязгодных». Яго заўважылі супрацоўнікі патрульна-паставой службы. Пры затрыманні
беларус спрабаваў аказаць супраціўленне. Сёння яго справу разгледзіць
суд. Самарская міліцыя высветліла, што хлопца ўжо прыцягвалі да
адміністрацыйнай адказнасці за аналагічную дзейнасць у Ніжнім
Ноўгарадзе.
ИА REGNUM-ВолгаИнформ
ИА REGNUM-ВолгаИнформ