У розных рэгіёнах Беларусі ствараюцца вытворчасці мясцовых відаў паліва

Шэсць вытворчасцяў мясцовых відаў паліва будзе створана ў Беларусі. Міністэрства лясной гаспадаркі сцвярджае, што ў лясным фондзе краіны для гэтага дастаткова рэсурсаў.  Праўда, дробнатаварную драўніну і сухастой часцяком даводзіцца здабываць у цяжкадаступных мясцовасцях, дзе яе нарыхтоўваюць уручную. Мінлясгас паведамляе, што цяпер мясцовыя кацельныя ў Беларусі займаюцца пераарыентацыяй на выкарыстанне шчэпкі драўніны ў якасці паліва.

БЕЛТА