У Салігорску канфіскавалі ўлёткі кампаніі за пабудову новай паліклінікі
Салігорская міліцыя канфіскавала звароты да жыхароў горада, падрыхтаваныя актывістамі прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці і грамадскімі актывістамі. У іх людзям прапаноўвалася далучыцца да кампаніі, якая праходзіць у Салігорску пад дэвізам "Новай паліклініцы ў горадзе быць". Нагадаем, у Салігорску існуе вострая праблема чэргаў у цяперашняй паліклініцы, якая разлічаная на 680 наведванняў штодня, а фактычна іх адбываецца ў тры разы болей. Яшчэ дзесяць гадоў таму было запланаванае будаўніцтва другой паліклінікі, зарэзерваванае месца пад будаўніцтва. Але спачатку грошы пайшлі на Лядовы палац, а цяпер на месцы новай паліклінікі збіраюцца пабудаваць шматпавярховы дом для трэнераў і персаналу таго ж палацу. Пра ўсё гэта і было напісана ў канфіскаваных улётках.
Прадстаўнік прафсаюза Мікалай Пахабаў, які вёз улёткі, быў затрыманы на ўездзе ў горад. Якім чынам міліцыянты даведаліся пра яго "груз", невядома. "Хтосьці моцна занепакоены, што салігорцы аб'яднаюцца ў сваёй рашучасці дамагчыся будаўніцтва новай паліклінікі", - кажа Пахабаў у інтэрв'ю Бюлетэнь-онлайн.