У Салігорску спецназаўцы жорстка збілі і затрымалі 11 чалавек

У Салігорску, дзе сёння пачаўся суд над маладафронтаўцам Іванам Шылам, спецназаўцы жорстка збілі і затрымалі 11 чалавек. Яны прыйшлі падтрымаць моладзевага актывіста і скандавалі лозунгі "Свабоду Івану Шыле!" і "Жыве Беларусь!".
“Еўрарадыё” датэлефанавалася да моладзевага актывіста Франака Вячоркі, які зараз знаходзіцца ў спецназаўскім аўтобусе, вось што ён расказаў:

“Я зараз знаходжуся ў амонаўскім аўтобусе. Нас тут 11 чалавек. Падчас суду над Іванам Шылам супрацоўнікі АМАПу акружылі тых, хто не здолеў патрапіць у залу суда. Жорстка закінулі ў амонаўскі аўтобус.

Сярод затрыманых 5 дзяўчат. Жорстка збілі, да крыві. Кідалі на падлогу аўтобуса і білі нагамі па нырках. Зараз мы чакаем каля будынка Салігорскага РАУС, калі перапішуць звесткі і зарэгіструюць затрыманых”.


Паводле словаў Франака Вячоркі, у аўтобусе за імі сочаць чатыры амапаўцы і міліцыянт па прозвішчы Бойка.