У Салігорску ў бальніцы памёр пенсіянер, які мог падпаліць сябе

У Салігорску ў бальніцы памёр пенсіянер, які мог падпаліць сябе

У Салігорску ў цэнтральнай раённай бальніцы памёр 78-гадовы пенсіянер, які мог падпаліць сябе. Здарэнне адбылося ўвечары 14 снежня. Як інфармавала прэс-служба МНС, у кватэры па вуліцы Маладзёжнай у пенсіянера загарэлася адзенне "пры спробе суіцыду". Аднак сёння ратавальнікі ўжо пішуць, што "прычына пажару высвятляецца".

Пацярпелы быў шпіталізаваны з апёкамі 1-4 ступені (50% цела). Аднак раніцай 15 снежня ад атрыманых апёкаў ён памёр.

Здымак з архіву. Фота: ctv.by