У Санкт-Пецярбургу абакралі беларускага дыпламата

Кіраўнік аддзялення беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу Сяргей Місурагін стаў ахвярай аўтазлодзея.

Як паведамляе сайт konkretno.ru, здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 8 чэрвеня на паркоўцы гандлёвага цэнтра "МЕГА Дыбенка". Невядомы злачынец разбіў задняе левае шкло ў аўтамашыне Volvo S80 з дыпламатычнымі нумарамі. Здабычай зламысніка стала сумка Місурагіна, у якой былі дыпламатычная картка і пасведчанне кіроўцы.

Паведамляецца, што Місурагін узначальвае аддзяленне беларускай амбасады Санкт-Пецярбургу з 14 лістапада 2013 года.

Фота — vz.ua