У Санкт-Пецярбургу забіла токам беларускага гастарбайтара
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 27 кастрычніка ў памяшканні былой будаўнічай крамы на праспекце Ветэранаў.
Падчас правядзення электрамантажных работ беларускі рабочы атрымаў паражэнне электрычным токам і памёр на месцы здарэння. Паводле папярэдніх дадзеных, працы на аб'екце праводзіліся з парушэннямі нормаў бяспекі. Як паведамляе Baltinfo, загінулы працаваў у Санкт-Пецярбургу рабочым на будоўлях. Яму было 30 гадоў.
Фота — minsknews.by