У Саудаўскай Аравіі за "неспартыўныя паводзіны" пакаралі Юрыя Жаўнова
Таварыскі матч першых футбольных зборных Саудаўскай Аравіі і Беларусі завяршыўся ўнічыю 1:1. Гульня прайшла 14 лістапада ў Дамаме. На 20-й хвіліне лік адкрыў Максім Бардачоў, гаспадары адгуляліся на 32-й хвіліне.
Склад беларускай зборнай: Жаўноў, Шытаў, Лянцэвіч, Сасноўскі, Юрэвіч, Калачоў, Амельянчук (В.Глеб, 75), Кульчы (капітан каманды), Бардачоў, Радзівонаў (Амельчанка, 26), Карніленка (Кісляк, 90).
На 23-й хвіліне быў выдалены за "неспартыўныя паводзіны" галкіпер Юрый Жаўноў (ён атрымаў чырвоную картку за спрэчкі з арбітрам), і галоўны трэнер Бернд Штанге выпусціў на поле Антона Амельчанку замест нападаючага Віталя Радзівонава.
Напярэдадні адбылася сустрэча зборных "Б", якую выйграла Саудаўская Аравія — 2:1. Мяч у беларусаў забіў Дзмітрый Верхаўцоў.
18 лістапада ў Падгорыцы Беларусь правядзе таварыскі матч супраць Чарнагорыі, нагадвае БелаПАН.