У школе званароў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення — новы навучальны год
Новы навучальны год пачаўся на гэтым тыдні ў школе званароў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. Пасля набажэнства шкаляры пазнаёміліся з уладкаваннем званіцы, паглядзелі фільм "Званы Беларусi". Сёлета званарнаму мастацтву будуць навучацца 10 чалавек. Пераважна гэта мінчукі, але ёсць і навучэнцы з Пінску, а адзін слухач прыбыў з Літвы.
Нагадаем, школа званароў у нашым горадзе дзейнічае з 2000 года, тэрмін навучання ў ёй - 4 месяца. Майстэрства выхаванцы спасцігаюць на 9 званах, а таксама стажыруюцца на званіцах мінскіх храмаў. Выпускнікі школы сёння працуюць у Беларусі, Расіі, Украіне, Латвіі, Польшчы.
"Мінск-навіны"