У школьных праграмах не будзе матэрыялаў для павышанага ўзроўню вывучэння
У сувязі з вяртаннем школ да “адзінаццацігодкі” школьныя праграмы зноў пераглядаюцца. Хутка дадатковых матэрыялаў, якія мелі пазначэнне “для павышанага ўзроўню”, у падручніках не застанецца. Пакуль жа школы яшчэ часткова карыстаюцца “дванаццацігадовымі” падручнікамі, гэтыя матэрыялы спатрэбяцца для факультатываў, распавёў Еўрарадыё дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Генадзь Пальчык:
“Тыя падручнікі, якія былі для “дванаццацігодкі”, мелі запас на павышаны ўзровень вывучэння. А цяпер павышанага ўзроўню адукацыі ў планах няма. І вось гэтыя “залішнія” матэрыялы выкарыстоўваюцца для факультатыўных заняткаў для жадаючых”.