У школьным музеі на Пружаншчыне супрацоўнікі КДБ канфіскавалі боепрыпасы

Боепрыпасы знайшла ў школьным музеі ў Пружанскім раёне сумесная камісія супрацоўнікаў КДБ і райваенкамата. Падчас праведзеных рэйдаў былі правераныя некалькі навучальных установаў. У адной з іх і былі выяўленыя міна, артылерыйскі снарад і патроны, якія "ўяўлялі небяспеку для будынка і вучняў".   Як паведамляе сайт gdv.of.by, супрацоўнікі КДБ не выключаюць, што падобныя боепрыпасы могуць знаходзіцца ў экспазіцыях і запасніках таксама і іншых школ. Таму яны заклікаюць іх адміністрацыі не чакаць камісію, а самастойна правесці рэвізію і небяспечныя боепрыпасы здаць у адпаведныя службы. За добраахвотную здачу ніякай адказнасці не будзе, абяцаюць сілавікі.