У Швецыі 15-гадовы мігрант зарэзаў 22-гадовую супрацоўніцу цэнтра для бежанцаў
У Швецыі 15-гадовы мігрант зарэзаў 22-гадовую супрацоўніцу цэнтра для бежанцаў-падлеткаў каля Гётэборга. Скандынаўская краіна шакіраваная жахлівым забойствам. Зламысніка ўжо затрымала паліцыя.
ВВС інфармуе, што жанчына памерла ў бальніцы ад атрыманых раненняў. Яе імя не называецца. Месца трагедыі наведаў прэм'ер-міністр Стэфан Лёвен, які заявіў, што многія шведы баяцца паўтарэння падобных нападаў з боку бежанцаў-падлеткаў.
Летась у Швецыю прыехала рэкордная колькасць бежанцаў — больш за 150 тысяч чалавек. Сярод краін ЕС гэтая краіна другая па прывабнасці для бежанцаў, наперадзе толькі Нямеччына. Нядаўна шведскія ўлады вырашылі стрымаць плынь мігрантаў і заявілі пра тое, што памежны кантроль стане больш жорсткім.