У Швейцарыі ўступіў у сілу закон аб вяртанні грошай, скрадзеных дыктатарамі

Закон, які дазваляе без судовага рашэння вяртаць дзяржавам грошы, нарабаваныя былымі кіраўнікамі гэтых краін, уступіў у сілу ў Швейцарыі.  Паводле новага закона, цяпер даказваць "чысціню" сваіх зберажэнняў давядзецца самім дыктатарам, а не тым, хто падае ў суд пазоў.

Як адзначае АФН, гэтая ўмова істотна палегчыць становішча краін, якія не маглі сабраць усе дакументы, неабходныя для вяртання сродкаў, нарабаваных дыктатарамі, на радзіму.