У следчым ізалятары Гомеля павесіўся абвінавачаны ў серыйнай педафіліі
56-гадоваму мужчыну неўзабаве вынеслі б прысуд.
Для наступнага канваявання на судовае пасяджэнне падазраваны быў пераведзены ў памяшканне часовага знаходжання. Раніцай 8 студзеня кантралёр СІЗА знайшоў мужчыну ў пятлі.
Зламыснік дзейнічаў на працягу трох гадоў ва ўрочышчы Чонкі Гомельскага раёна. Яго ахвярамі станавіліся дзеці, якія адпачывалі ў летніх лагерах, да якіх гамяльчанін прыязджаў па начах на сваім скутэры. Ён пранікаў ў карпусы, заходзіў у пакоі і кратаў спячых дзяўчат за палавыя органы.
Паводле заяваў бацькоў пацярпелых пошукі педафіла вяліся даўно, аднак доўгі час у следства не было ні прыкметаў падазраванага, ні якіх-небудзь доказаў. Ад дзеянняў зламысніка пацярпелі 11 дзяўчынак ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Мінулым летам ён патрапіў у засаду, арганізаваную праваахоўнікамі. Мужчына прызнаўся ў здзейсненым, яму пагражала да 15 гадоў зняволення, інфармуе партал tut.by.
Фота — ria.ru