У Слоніме і Бярозаўцы — прэзентацыі кнігі гісторыка Алега Латышонка (фота)
20-21 ліпеня ў Бярозаўцы, Слоніме, Мастах і Ваўкавыску прэзэнтуюць кнігу прафесара гісторыі Алега Латышонка "Нацыянальнасць — беларус". Кніга на 588 старонках распавядае пра гісторыю Беларусі ад крывічоў-русінаў да фармавання сучаснай беларускай нацыі. З працы, між іншага, вынікае, што назва Беларусь з’явілася не напрыканцы XVIII ст., а ў XIII стагоддзі, пра што сведчыць Дублінскі рукапіс: там упершыню сустракаецца гэтая назва. А першым беларусам быў Саламон Рысінскі, які 2 снежня 1586 г. быў залічаны ва ўніверсітэт у Альтдорфе і запісаўся як Leucorussus, што ў перакладзе азначае беларус.
Кнігу прэзэнтуюць аўтар — Алег Латышонак і выдавец Валер Булгакаў.
22 ліпеня аўтар вернецца ў родны Беласток.
Фота аўтара
Кнігу прэзэнтуюць аўтар — Алег Латышонак і выдавец Валер Булгакаў.
22 ліпеня аўтар вернецца ў родны Беласток.
Фота аўтара