У Слоніме каля філіяла банка невядомыя ўзарвалі вядро з фекаліямі
Вядро з фекаліямі ўзарвалі невядомыя ўначы каля ўваходных дзвярэй будынка філіяла "Беларусбанка" і крамы "Магия чистоты" ў Слоніме. У выніку былі забруджаныя дзверы, прыступкі, шыльда банка і сцены. Як паведамляе "Газета Слонімская", парадак на месцы здарэння наводзілі
супрацоўнікі МНС, але сляды выбуху застаюцца дагэтуль. Цяпер слонімская
міліцыя праводзіць праверку і шукае арганізатараў "тэракту".
Фота - gs.by
Фота - gs.by