У Слоніме пракуратура папярэдзіла арганізатара "Школы маладога журналіста"

Афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры атрымаў арганізатар слонімскай "Школы маладога журналіста" грамадскі актывіст Алесь Масюк. У дакуменце адзначаецца, што заняткі з моладзю праводзіліся "незаконна" і ў неадпаведным памяшканні.
"Разабрацца" са "Школай маладога журналіста" пракуратуру папрасіў мясцовы аддзел адукацыі. Чыноўнікі і мясцовыя "сілавікі" лічаць, што на занятках хлопцы і дзяўчаты могуць патрапіць пад "апазіцыйную прапаганду".